24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік
упраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Вячаслаў Качанаў, ад ФРГ быў намеснік начальніка штаба палітычнага планавання МЗС Себасціян Грот.Бакі абмяняліся меркаваннямі і ацэнкамі па шырокім спектры актуальных пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня. Абмеркаваны таксама асобныя аспекты развіцця беларуска-еўрапейскіх і беларуска-германскіх адносін на фоне міжнароднай абстаноўкі.