Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Сак 2018

Чарговае пасяджэнне беларуска-чэшскай камісіі па развіцці супрацоўніцтва пройдзе ў маі

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Беларуска-чэшскай змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве адбудзецца ў маі ў Беларусі. Пытанні яго правядзення абмеркаваны на сустрэчы пасла Беларусі ў Чэхіі Валерыя Курдзюкова з намеснікам міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі, сустаршынёй камісіі Эдуардам Муржыцкы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі бягучы стан двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу яны ўдзялілі падрыхтоўцы да чарговага пасяджэння сумеснай камісіі.

Эдуард Муржыцкы адзначыў, што развіццё эканамічнага ўзаемадзеяння з Беларуссю з'яўляецца доўгатэрміновым прыярытэтам для Міністэрства прамысловасці і гандлю Чэхіі. Намеснік міністра падкрэсліў наяўнасць значнага патэнцыялу для далейшага пашырэння ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі