Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Врс 2020

Будучыня Саюзнай дзяржавы будзе заснавана на незалежнасці дзвюх краін - Мішусцін

Будучыня Саюзнай дзяржавы будзе заснавана на незалежнасці дзвюх краін - Мішусцін
Фота з архiва

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будучыня Саюзнай дзяржавы будзе заснавана на незалежнасці дзвюх краін. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску заявіў старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас па многіх пытаннях прагрэс, у тым ліку па пытанні будучыні Саюзнай дзяржавы, што будзе заснавана на абсалютна незалежнай пазіцыі нашых дзяржаў, але з адпаведнымі мерапрыемствамі эканамічнага характару, аб якіх мы дамаўляліся", - сказаў Міхаіл Мішусцін.

Паводле яго слоў, бакі абмяркоўваюць зняцце бар'ераў у гандлі, пашырэнне супрацоўніцтва ў культуры, спорце, ахове здароўя, энергетыцы, прамысловасці. "Практычна ўсе ключавыя міністры нашага кабінета прыехалі ў Мінск, каб абмеркаваць парадак дня", - дадаў старшыня ўрада Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі