Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Крс 2018

Будаўніцтва, пастаўкі тэхнікі і падрыхтоўка спецыялістаў для АПК - тэмы візіту беларускай дэлегацыі на Сахалін

10 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам 9-12 красавіка наведвае Сахалінскую вобласць Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў РФ.

"Дэлегацыя правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з прадстаўнікамі ўрада расійскага рэгіёна. Плануецца абмеркаванне пытанняў завяршэння будаўніцтва малочнатаварнай фермы ў вёсцы Раздольнае, паставак сельгастэхнікі, прадуктаў, племянной буйной рагатай жывёлы, а таксама навучання спецыялістаў аграпрамысловага комплексу Сахалінскай вобласці ва ўстановах адукацыі аграрнага профілю Беларусі", - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

10 красавіка дэлегацыя наведала малочнатаварную ферму ў вёсцы Раздольнае, што ўзводзіцца па беларускіх тэхналогіях. Абмеркаваны пытанні ходу выканання і завяршэння будаўніча-мантажных, пусканаладачных работ, устаноўкі і запуску неабходнага абсталявання. Прадстаўнікі дэлегацыі азнаёміліся з вынікамі работ будаўніцтва па беларускім праекце аграгарадка на 50 аднапавярховых добраўпарадкаваных дамоў, 9 з якіх па вул. Беларускай ужо засялілі работнікі сельгаспрадпрыемства.

"У час візіту бакі абмяркуюць таксама рэалізацыю плана мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Сахалінскай вобласці. Запланавана правядзенне пасяджэння рабочай групы", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі