Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Май 2026

Больш за 76 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года

Больш за 76 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
Фота з архiва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 76 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

З 1 студзеня 2026 года ў Беларусь прыбылі 76 493 замежныя грамадзяніны з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехала з краін-суседзяў Беларусі - Літвы, Латвіі і Польшчы.

"Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 334 662 жыхары Еўропы. З Латвіі прыбылі 426 516 іншаземцаў, з Літвы - 690 524, з Польшчы - 147 119. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 70 503 чалавекі", - удакладнілі ў ДПК.

Як паведамлялася раней, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі