Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Кст 2018

Больш за 70 рэгіянальных пагадненняў падпісана на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Больш за 70 рэгіянальных пагадненняў падпісана на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

12 кастрычніка, Магілёў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Больш за 70 новых рэгіянальных пагадненняў падпісана на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым сёння заявіў журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Здавалася б, ужо вялікая колькасць пагадненняў у нас ёсць. Але ў рамках пятага форуму падпісана 76 новых рэгіянальных пагадненняў. Гэта неабавязкова абласныя або краёвыя. Размова ідзе аб тым, што ў гэты працэс уключаны і невялікія гарады, якія даволі актыўна супрацоўнічаюць, і не толькі ў галіне гуманітарных адносін, а выбудоўваючы эканамічныя сувязі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён у цэлым адзначыў, што на міжрэгіянальным узроўні наладжана супрацоўніцтва беларускіх рэгіёнаў з абсалютнай большасцю суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Развіццю прамых сувязей удзяляецца вельмі вялікая ўвага.

Аб важнасці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва сказала і старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка. Паводле яе слоў, у працэсе развіцця такога супрацоўніцтва ёсць і свае лідары. "Пастаўлена задача, каб да гэтага ўзроўню падцягнуць і іншыя суб'екты Расійскай Федэрацыі і Беларусі", - дадала Валянціна Мацвіенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі