Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Снж 2021

Больш за 50 працэнтаў беларусаў станоўча адносяцца да правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму

Больш за 50 працэнтаў беларусаў станоўча адносяцца да правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму
Фота з архiва

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 50 працэнтаў беларусаў станоўча адносяцца да правядзення рэферэндуму па змяненні Канстытуцыі. Такія даныя сацыялагічнага даследавання "Беларусь. Меркаванне пра будучыню" карэспандэнту БЕЛТА прывёў кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.

Станоўча да правядзення ў краіне рэферэндуму па змяненні Канстытуцыі адносяцца больш за 50 працэнтаў беларусаў (станоўча - 32,1 працэнта, хутчэй станоўча - 18,7 працэнта), нейтральна - 18,9 працэнта, хутчэй адмоўна - 4,9 працэнта, адмоўна - 4,7 працэнта.

Не змаглі адказаць - 16 працэнтаў, няма адказу - 0,7 працэнта.

Паводле слоў Сяргея Мусіенкі, такая высокая лічба станоўчых адносін да правядзення рэферэндуму чаканая, у тым ліку гэта вынік работы СМІ. "Мы дакладна растлумачылі неабходнасць правядзення рэферэндуму. Спрацавалі дыялогавыя пляцоўкі, якія праходзілі па ўсёй краіне. Інакш кажучы, мы давялі гэту інфармацыю. Яшчэ, па сутнасці, не аб'яўлена дата правядзення, але людзі ўсё ведаюць і разумеюць. І гэта значыць, што лічба будзе намнога вышэйшая бліжэй да канкрэтнай даты правядзення рэферэндуму, таму што цяпер пераднавагоднія клопаты больш займаюць людзей. Работа будзе прадаўжацца і, думаю, лічба павялічыцца", - сказаў Сяргей Мусіенка.

Паводле яго слоў, рэспандэнты таксама пазітыўна аднесліся да ўдзелу ў сацдаследаванні. Гэта ў пэўнай ступені адлюстраванне настрояў у грамадстве. "І ход правядзення сацдаследавання, і жаданні людзей, якія запаўнялі анкету, пачуць вынікі - цікавасць да таго, як тваё меркаванне суадносіцца з меркаваннем краіны і разуменне неабходнасці гэтага. Гэта вельмі прыемна", - адзначыў кіраўнік Аналітычнага цэнтра.

У рамках сацыялагічнага забеспячэння рэспубліканскага рэферэндуму з 15 лістапада па 4 снежня 2021 года сацыялагічным кансорцыумам ДНУ "Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі" сумесна з Аналітычным цэнтрам EcooM праведзена маштабнае сацыялагічнае даследаванне "Беларусь. Меркаванне пра будучыню". У апытанні прынялі ўдзел 10217 рэспандэнтаў.

Генеральная сукупнасць - эканамічна занятае насельніцтва. Выбарка - шматступеньчая, стратыфікаваная (па рэгіёне пражывання і тыпе населенага пункта), з кантролем квот полу і ўзросту.

Даследаваннем ахоплены ўсе вобласці Беларусі, Мінск, 52 раёны (з улікам 9 раёнаў сталіцы), амаль 350 арганізацый і прадпрыемстваў розных сфер і форм уласнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі