Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Стд 2023

Больш за 380 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме

Больш за 380 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме
Фота з архiва

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін ЕС прыбылі 386 145 замежных грамадзян. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, у Беларусь прыбылі 249 165 грамадзян Літвы, 26 896 неграмадзян і 88 247 грамадзян Латвіі, а таксама 21 837 грамадзян Польшчы. За навагоднія выхадныя ў бязвізавым парадку ў Беларусь прыбылі больш за 2 тыс. іншаземцаў. Большасць з іх - грамадзяне Літвы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі