Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Ліс 2016

Больш за 190 работнікаў розных сфер удастоены дзяржузнагарод Беларусі

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод удастоены больш за 190 работнікаў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 427 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Яны ўзнагароджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад у развіццё галіны навуковых даследаванняў, энергетычнай сістэмы, сферы адукацыі, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання насельніцтва, мастацтва, культуры і спорту.

Памочнік Прэзідэнта Беларусі Мікалай Корбут і старшыня СВК "Агракамбінат Сноў" Мікалай Радаман удастоены ордэна Айчыны III ступені.

Начальнік упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння МНС Ігар Болатаў і начальнік Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Руслан Салодкін узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені.

Ордэнам Пашаны адзначаны 16 чалавек. Сярод іх генеральны дырэктар ААТ "Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання" - кіруючая кампанія холдынга "Аўтакампаненты" Анатоль Капскі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Песціс.

Мастак-жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў Аляксандр Салаўёў і галоўны рэжысёр, генеральны прадзюсар ТАА "Профіартвідэан" Аляксандр Ціхановіч удастоены ордэна Францыска Скарыны.

За заслугі ў розных сферах дзейнасці вялікая група работнікаў адзначана медалямі за выратаванае жыццё, за адзнаку ў воінскай службе, у ахове дзяржаўнай граніцы, у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, за працоўныя заслугі і медалём Францыска Скарыны.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні. Артысту-вакалісту - вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Настассі Масквіной прысвоена ганаровае званне "Народны артыст Беларусі". Званне "Народны настаўнік Беларусі" прысвоена настаўніку фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя нумар 1 Валерыю Барашкаву.

Акрамя таго, указам прысвоены ганаровыя званні заслужанага артыста, дзеяча навукі, работніка адукацыі, урача, работніка аховы здароўя, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, лесавода, будаўніка, трэнера, майстра спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі