Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Feb 2023

Больш як 64 тыс. іншаземцаў з пачатку года наведалі Беларусь па бязвізе

Больш як 64 тыс. іншаземцаў з пачатку года наведалі Беларусь па бязвізе
Фота з архiва

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехалі 64 753 жыхары суседніх краін ЕС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

З пачатку года Беларусь без віз наведалі 46 406 грамадзян Літвы, 10 040 грамадзян і 2 674 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 5 633 грамадзяніны Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 449 739 іншаземцаў: 294 669 грамадзян Літвы, 29 553 неграмадзяніны і 98 174 грамадзяніны Латвіі, і таксама 27 343 грамадзяніны Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі