Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2020

Больш як 3,9 тыс. беларусаў змаглі вярнуцца на радзіму дзякуючы намаганням МЗС

Больш як 3,9 тыс. беларусаў змаглі вярнуцца на радзіму дзякуючы намаганням МЗС
Фота з архiва

25 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі аказала разнапланавае садзейнічанне ўжо больш як 3,9 тыс. беларускіх грамадзян, якія ў сувязі з абмежавальнымі мерамі з-за COVID-19 адчулі цяжкасці з вяртаннем на радзіму. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

"Гэта работа вядзецца ў кантакце з нашымі замежнымі партнёрамі і пры цеснай каардынацыі зацікаўленых дзяржаўных органаў Беларусі, у ліку якіх Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўны пагранічны камітэт", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

У фокусе ўвагі беларускіх дыпламатычных устаноў знаходзяцца больш як 1 тыс. грамадзян Беларусі ў 70 замежных дзяржавах.

Анатоль Глаз падкрэсліў, што ў сувязі з адменай шэрагам краін міжнародных авіязносін павялічылася колькасць зваротаў грамадзян Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Інданезіі, Іспаніі (Тэнэрыфэ), Новай Зеландыі, ЗША, на Сейшэльскіх астравах.

Паводле яго слоў, у сістэмным парадку ідзе адпраўка беларускіх грамадзян з Егіпта, куды запланаваны спецыяльныя чартарныя рэйсы ААТ "Белавія".

Пэўныя цяжкасці ўзнікаюць з вылетам з Егіпта ў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца там не ў складзе арганізаваных турыстычных груп. "Аднак такія пытанні таксама паступова ўдаецца вырашаць", - удакладніў прэс-сакратар МЗС.

Ён таксама адзначыў: "Па выніках цеснай сумеснай работы атрыманы запэўненні расійскага боку аб накіраванні расійскімі авіякампаніямі 24 і 25 сакавіка асобных чартарных рэйсаў на Гоа і ў Дэлі ў мэтах дастаўкі ў Маскву грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца там па лініі расійскіх турыстычных аператараў. Такім чынам, разлічваем, што гэта вострая сітуацыя нарэшце таксама будзе вырашана".

Анатоль Глаз падкрэсліў, што сачыць за абнаўляемай на пастаяннай аснове рэлевантнай інфармацыяй трэба на сайтах беларускіх загранустаноў і ў сацыяльных сетках, у тым ліку Міністэрства замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі