Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2026

Больш як 25 тыс. еўрапейцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года

Больш як 25 тыс. еўрапейцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
Фота з архiва

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 25 тыс. жыхароў еўрапейскіх краін наведалі Беларусь у бязвізавым парадку з пачатку года, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.

З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 25 111 замежных грамадзян з 38 еўрапейскіх краін. З пачатку дзеяння бязвізу нашу краіну наведалі 1 283 280 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбылі 412 026 іншаземцаў, з Літвы - 671 245, з Польшчы - 138 091. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 61 918 чалавек.

Бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін дзейнічае да 31 снежня 2026 года ўключна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі