Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Nov 2018

Больш як 130 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржузнагарод

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод удастоены 134 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 462 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэны і медалі, а таксама ганаровыя званні прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту і іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, развіццё заканадаўства і парламентарызму, беларускай журналістыкі, нафтахімічнай прамысловасці, транспартнай і падатковай сістэм, значныя дасягненні ў сферах энергетыкі, навукі, культуры і мастацтва, падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Уладзімір Шымаў, генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут парашковай металургіі" Аляксандр Ільюшчанка, генеральны дырэктар ЗАТ "Вітэкс" Віктар Цярэшчанка.

Галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ірына Абельская, старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі афіцэраў інжынерных войскаў Павел Гутэнка, вядучы рэдактар галоўнага выпуску рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Аліна Шрубок удастоены ордэна Пашаны.

Заслугі прафесара-кансультанта кафедры камерцыйнай дзейнасці на ўнутраным і знешнім рынках Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Генадзя Каралёнка адзначаны ордэнам Францыска Скарыны.

Камандзір гаўбічнага самаходна-артылерыйскага дывізіёна 841-й гвардзейскай групы артылерыі 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл падпалкоўнік Уладзімір Дваяжонаў узнагароджаны медалём "За выратаванае жыццё".

Медаля "За адвагу" ўдастоены былы старшы пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 18 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Сяргей Куцэнка.

Значная група ваеннаслужачых і супрацоўнікаў праваахоўных органаў удастоена медалёў "За адзнаку ў воінскай службе", "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку", "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы".

Некалькі дзясяткаў чалавек удастоены медаля "За працоўныя заслугі". У іх ліку начальнік вытворчасці СТАА "Белвест" Вадзім Альхіменка, першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валерый Барадзеня, галоўны ветэрынарны ўрач ААТ "Гарадзея" Нясвіжскага раёна Наталля Бусько, токар ААТ "Нафтан" Леанід Васілеўскі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна.

Аналагічнай узнагароды таксама ўдастоены рэдактар аддзела перакладаў (на англійскую мову) цэнтра знешніх камунікацый рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Наталля Кавалеўская, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаннях Тамара Красоўская, дэкан факультэта фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля Ляснеўская, дырэктар Беларускага газаперапрацоўчага завода РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" Сяргей Пашкоў. Акрамя таго, адзначаны працоўныя заслугі генеральнага дырэктара ААТ "Брэсцкая абласная база "Бакалея" Валянціны Хандошка, намесніка генеральнага дырэктара - начальніка цэнтра знешніх камунікацый рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Марты Чвей, загадчыка аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянціны Яноўскай.

У ліку ўзнагароджаных медалём Францыска Скарыны мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь цырка імя Валерыя Абеля дзяржаўнай установы "Палац культуры "Касцюкоўка" Таццяна Абель, артыст балета дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі" Аляксандр Глазко, дэкан факультэта міжнародных бізнес-камунікацый Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Наталля Папок, артыст тэатра лялек - вядучы майстар сцэны Гродзенскага абласнога тэатра лялек Людміла Паўлоўская. Сярод узнагароджаных таксама дырэктар Зашырскага культурна-спартыўнага цэнтра Яўгенія Шадрына, галоўны рэдактар выдавецтва рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Галіна Галаватая і вядучы фотакарэспандэнт аддзела па падрыхтоўцы і выпуску фотаінфармацыі Леанід Шчаглоў.

Акрамя таго, указам прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам сфер культуры, мастацтва, навукі, адукацыі, прамысловасці, архітэктуры.

Званне "Народны артыст Беларусі" прысвоена вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Зоі Белахвосцік, "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" - артысту-вакалісту (салісту) Магілёўскай абласной філармоніі Іскуі Абалян-Бароўскай, "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь" - дацэнту кафедры інтэр'ера і абсталявання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віктару Барабанцаву, "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" - першаму намесніку галоўнага рэдактара ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Выдавецкі дом "Беларусь сегодня" Міхаілу Лябедзіку, "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" - загадчыку кафедры эканамічнай тэорыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Віктару Вараб'ёву.

Работнікі беларускіх ВНУ ўдастоены звання "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь". У іх ліку прафесар кафедры эканамічнай сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Валянціна Сімховіч.

Звання "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь" удастоены работнікі сферы прамысловасці. Сярод іх - намеснік начальніка вытворчасці ААТ "Нафтан" Уладзіслаў Нікалаеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі