Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліп 2025

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца ў Беларусі з 1 жніўня

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца ў Беларусі з 1 жніўня
Фота з архiва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму павышаюцца з 1 жніўня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2025 года.

Так, БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br487,72. Гэта на 5,4 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня 2025 года.

Памер бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва ўстаноўлены на ўзроўні Br523,92, пенсіянераў - Br357,03, дзяцей да 3 гадоў - Br301,5, дзяцей ад трох да шасці гадоў - Br406,1, ад шасці да 18 гадоў - Br476,97.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі