Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Ліп 2020

"Беллегпрам" зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй


Фота з архiва

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Беллегпрам" зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна па выніках сустрэчы кіраўніцтва "Беллегпрама" з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і па сумяшчальніцтве ў Ірландыі Максімам Ермаловічам, які пачынае сваю дыпламатычную місію.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння прадпрыемстваў канцэрна з еўрапейскімі партнёрамі, у тым ліку брытанскімі.

Першы намеснік старшыні "Беллегпрама" Віталь Дзядзінец падкрэсліў, што беларускія швейныя і трыкатажныя арганізацыі зацікаўлены ў размяшчэнні давальніцкіх заказаў англійскіх кампаній. Перспектыўным бачыцца нарошчванне экспарту ў Вялікабрытанію сталовага і дамашняга тэкстылю, гарбарных тавараў.

Максім Ермаловіч у сваю чаргу адзначыў: "Рэпернай кропкай у актывізацыі ўзаемадзеяння партнёраў у сферы легпрама бачыцца ўбудаванне айчынных прадпрыемстваў у гандлёва-вытворчыя ланцугі брытанскіх кампаній".

Удзельнікі сустрэчы дамовіліся выпрацаваць меры па пашырэнні супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы лёгкай прамысловасці.

У канцэрн "Беллегпрам" уваходзяць 96 арганізацый, 76 з якіх прамысловыя. Прампрадпрыемствы дзеляцца па галінах: тэкстыльная, швейная, трыкатажная і гарбарна-абутковая. Яны выпускаюць 60 працэнтаў агульнага аб'ёму вытворчасці тавараў лёгкай прамысловасці ў Беларусі і 21 працэнт агульнага аб'ёму вытворчасці айчынных нехарчовых тавараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі