Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліп 2021

"Белавія" аднаўляе выкананне рэйсаў у Сочы і Краснадар


Фота з архiва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" аднаўляе выкананне рэйсаў у Сочы і Краснадар, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт авіякампаніі.

З 7 жніўня аднаўляецца выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Мінск - Сочы - Мінск. Палёты з Мінска будуць выконвацца па 1, 4, 6 днях тыдня.

Таксама з 8 жніўня аднаўляюцца рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск - Краснадар - Мінск. Рэйсы будуць выконвацца тры разы на тыдзень. Азнаёміцца з раскладам і коштам білетаў на гэты рэйс можна на сайце авіякампаніі.

"Перад набыццём авіябілета ўдакладняйце ў кампетэнтных органаў умовы краіны назначэння па ўездзе, выездзе і знаходжанні", - падкрэслілі ў "Белавія".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі