3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" з 4 сакавіка запусціць новыя чартарныя рэйсы ў Катар, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.
"Авіякампанія пачне выкананне чартарных рэйсаў у сталіцу Катара Доху. Вылецець па гэтым напрамку з Мінска можна з 4 сакавіка", - расказалі ў прэс-службе.
У "Белавія" таксама адзначылі, што дадатковую інфармацыю і ўмовы ўезду трэба будзе ўдакладняць у турыстычных аператараў.