Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Кст 2015

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі пагадненне аб агульнай міграцыйнай прасторы з Расіяй

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавала сёння міжурадавае беларуска-расійскае пагадненне аб узаемным прызнанні і парадку выканання рашэнняў аб адмове ва ўездзе на тэрыторыю дзяржаў - удзельніц пагаднення, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент быў падпісаны 3 сакавіка 2015 года ў Маскве для таго, каб сфарміраваць адзіную міграцыйную прастору Беларусі і Расіі.

Пагадненне прадугледжвае, што рашэнні аб адмове ва ўездзе, прынятыя ўпаўнаважанымі органамі аднаго боку, прызнаюцца ў якасці падставы для адмовы замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства ва ўездзе, а таксама ў выдачы візы.

Акрамя таго, сёння ратыфікавана і пагадненне з Расіяй аб парадку абмену звесткамі аб грамадзянах Беларусі і Расіі, у адносінах да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд. Гэты дакумент быў распрацаваны на падставе аднаго з палажэнняў беларуска-расійскага пагаднення аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях абедзвюх краін.

Таксама ратыфікаваны пратакол, які ўносіць змяненні ў пагадненне аб забеспячэнні роўных правоў.

Як растлумачыў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, выступаючы перад дэпутатамі, стварэнне агульнай міграцыйнай прасторы Беларусі і Расіі - адна з асноўных задач пры пабудове Саюзнай дзяржавы.

Ігар Шуневіч адзначыў: "Улічваючы адсутнасць ахоўнай граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, асобныя грамадзяне Беларусі, чыё права на выезд часова абмежавана, цяпер бесперашкодна выязджаюць з тэрыторыі краіны ў трэція краіны праз Расійскую Федэрацыю". Адно з ратыфікаваных сёння пагадненняў якраз і павінна гэтаму перашкаджаць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі