VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Крс 2016

Беларускія дэпутаты прынялі праект новай Ваеннай дактрыны ў першым чытанні

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння ў першым чытанні праект закона "Аб зацвярджэнні Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра абароны Андрэя Раўкова, новая Ваенная дактрына вызначае асноўныя напрамкі ваеннай палітыкі дзяржавы на сучасным этапе развіцця і будзе служыць базісам для ўсіх прававых актаў, якія распрацоўваюцца па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі.

Кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што на сёння старая рэдакцыя Ваеннай дактрыны фактычна выканала сваё стратэгічнае прызначэнне. "Аб'ектыўна ў ваенна-палітычным плане за час, што прайшоў з моманту яе прыняцця, у свеце, у Еўрапейскім рэгіёне і ў нашай дзяржаве адбыліся істотныя змены, якія дзеючая дактрына ўлічвае ўжо не ў поўнай меры", - заўважыў ён.

Раней Андрэй Раўкоў адзначаў, што Ваенная дактрына Беларусі глыбока перапрацавана, але захоўвае абарончую накіраванасць. "Ваенная дактрына глыбока перапрацавана, яна з'яўляецца новым дакументам, які тым не менш захаваў абарончую накіраванасць у поўным аб'ёме. Мы нікога не разглядаем у якасці свайго патэнцыяльнага праціўніка, нікому не пагражаем, але свае інтарэсы адстойваць будзем усімі спосабамі", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход