Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Лют 2015

Беларускія дэпутаты адобрылі праграму дзейнасці ўрада на 2015 год

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адобрылі праграму дзейнасці ўрада на 2015 год. Адпаведнае рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні шостай сесіі пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пытанні парламентарыяў адказаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Дакумент складаецца з сямі глаў. Праграма ахоплівае ўсе напрамкі дзейнасці ўрада. У кожным раздзеле адзначаюцца канкрэтныя мэты, задачы, механізмы рэалізацыі і адказныя выканаўцы. Асобныя раздзелы адведзены асноўным напрамкам рэгіянальнай палітыкі, захаванню і ўмацаванню чалавечага патэнцыялу, а таксама забеспячэнню эканамічнай бяспекі краіны.

Галоўнай мэтай дзейнасці ўрада на гэты год вызначана забеспячэнне макраэканамічнай і сацыяльнай стабільнасці ва ўмовах нарастання знешніх выклікаў і пагроз, якаснае завяршэнне бягучай пяцігодкі і стварэнне ўмоў для дынамічнага эканамічнага развіцця Беларусі ў 2016-2020 гадах і доўгатэрміновай перспектыве. У ліку важнейшых мэт - правядзенне эфектыўнай макраэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкі, мадэрнізацыя сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікай, развіццё канкурэнцыі, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, нарошчванне і дыверсіфікацыя экспарту, паслядоўнае паглыбленне інтэграцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, распрацоўка праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2016-2020 гады.

Урадам і Нацыянальным банкам падрыхтаваны сцэнарныя прагнозы развіцця эканомікі краіны на бягучы год у залежнасці ад цаны на нафту і дынамікі курса расійскага рубля, якія з'яўляюцца найбольш непрадказальнымі параметрамі, што ўплываюць на макраэканамічную сітуацыю ў Беларусі. Для кожнага са сцэнарыяў распрацаваны меры рэагавання і эканамічнай балансіроўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі