У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Снж 2017

Беларускія дэпутаты 7 снежня разгледзяць у другім чытанні папраўкі ў закон аб барацьбе з тэрарызмам

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты 7 снежня плануюць разгледзець у другім чытанні папраўкі ў закон аб барацьбе з тэрарызмам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У другім чытанні плануецца разгледзець таксама законапраект аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у закон "Аб фізічнай культуры і спорце". Як праінфармавалі ў прэс-службе, пералікам пытанняў прадугледжана ратыфікацыя міжнародных дагавораў. У іх ліку пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці і стварэнні Міждзяржаўнага савета па пытаннях прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці ад 19 лістапада 2010 года, Канвенцыя паміж Беларуссю і Іспаніяй аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і капітал. У парадку дня таксама ратыфікацыя пагаднення паміж урадамі Беларусі і Ганконга аб адмене візавых патрабаванняў.

Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць пытанне аб дэкрэце ад 23 лістапада 2017 года нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс