У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Крс 2015

Беларуская Орша і чалябінская Аша падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

Беларуская Орша і чалябінская Аша падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве28 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуская Орша і чалябінская Аша дамовіліся аб развіцці двухбаковых сувязей. Гэта рашэнне замацавана ў мемарандуме аб супрацоўніцтве, які 28 красавіка падпісалі Аршанскі райвыканкам і адміністрацыя Ашынскага гарадскога паселішча Чалябінскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі рэгіёнаў, з беларускага боку - старшыня Аршанскага райвыканкама Мікалай Лісоўскі, з расійскага - кіраўнік Ашынскага гарадскога паселішча Юрый Данілаў. Дакумент заключаны ў развіццё дамоўленасцей паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і губернатарам Чалябінскай вобласці Барысам Дуброўскім на перагаворах, якія прайшлі ў Мінску 27 красавіка. На сустрэчы бакі вызначылі асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння.

А канкрэтызацыя гэтых напрамкаў адбылася якраз у час візіту членаў дэлегацыі Чалябінскай вобласці на прадпрыемствы краіны, у тым ліку размешчаныя ў Аршанскім раёне. Чалябінскія госці азнаёміліся з прамысловым патэнцыялам Аршанскага раёна. Так, яны пабывалі на станказаводзе "Чырвоны барэц", які ўваходзіць у склад холдынга "Белстанкаінструмент". Расіян уразіла культура вытворчасці, высокая якасць выпускаемай прадукцыі. З улікам таго, што ў Чалябінскай вобласці фарміруецца магутны станкабудаўнічы кластар, ёсць сур'ёзныя перспектывы для наладжвання кантактаў у гэтай сферы з аршанскімі калегамі.

Добрыя ўражанні склаліся ў гасцей з Чалябінска і ад наведвання Аршанскага льнокамбіната. Мадэрнізаванае прадпрыемства істотна пашырыла спектр выпускаемай прадукцыі, значная частка якой паспяхова экспартуецца. З улікам патрабаванняў дыверсіфікацыі рынкаў збыту аршанскія вытворцы прыцягваюць усё новых пакупнікоў з-за мяжы. Госці з Ашы таксама зацікавіліся аршанскімі льнянымі вырабамі.

Старшыня Аршанскага райвыканкама Мікалай Лісоўскі падкрэсліў важнасць таго, што прыезд чалябінскай дэлегацыі завяршыўся падпісаннем мемарандума. Орша і чалябінская Аша маюць намер развіваць сувязі ў галіне прамысловасці, гандлю. Акрамя таго, беларусы і расіяне дамовіліся аб кантактах у сферы культуры. Напрыклад, размова ішла аб узаемным абмене дэлегацыямі на святкаванне дзён гарадоў, аб удзеле ў фестывалях і выстаўках.

Такім чынам, колькасць гарадоў-партнёраў у Аршанскага раёна папоўнілася. Усяго гэты рэгіён Беларусі падтрымлівае пабрацімскія і партнёрскія сувязі прыкладна з 20 расійскімі і замежнымі гарадамі. Дарэчы, у красавіку ў Оршы паспяхова прайшла трэцяя сустрэча гарадоў-пабрацімаў і партнёраў Беларусі і Латвіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс