Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Май 2018

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у дыялогу ў Камітэце ААН супраць катаванняў

2 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі на чале з пастаянным прадстаўніком у Жэневе Юрыем Амбразевічам прыняла ўдзел у дыялогу з Камітэтам ААН супраць катаванняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Дыскусія праходзіла на аснове пятага перыядычнага даклада Беларусі аб выкананні палажэнняў Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. Прадстаўляючы даклад Беларусі, кіраўнік дэлегацыі адзначыў, што недапушчальнасць катаванняў і жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання гарантуецца асноўным законам краіны - Канстытуцыяй. Абарона ад катаванняў забяспечваецца як адміністрацыйнымі, так і судовымі інстанцыямі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. Камітэту былі прадстаўлены ўнесеныя з часу папярэдняга дыялогу змяненні ў нацыянальнае заканадаўства, якія ўмацоўваюць гарантыі недапушчэння катаванняў і жорсткага абыходжання. Юрый Амбразевіч падкрэсліў, што Беларусь разглядае дыялог з Камітэтам супраць катаванняў як важны механізм вызначэння прыярытэтных напрамкаў для работы над праваабарончымі пытаннямі.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Адбылася грунтоўная дыскусія з членамі камітэта па абмеркаванні канкрэтных пытанняў рэалізацыі Канвенцыі.

Камітэт ААН супраць катаванняў створаны ў адпаведнасці з палажэннямі Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання, у яго склад уваходзяць 10 экспертаў з розных рэгіёнаў свету. Асноўная функцыя камітэта - разгляд перыядычных дакладаў краін - удзельніц Канвенцыі аб прынятых заканадаўчых, судовых, адміністрацыйных або іншых мерах для ўвасаблення ў жыццё яе палажэнняў. Па выніках дыскусіі з краінай-удзельніцай камітэт прадстаўляе свае рэкамендацыі адносна далейшай работы па імплементацыі Канвенцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі