У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Чэр 2015

Беларуская дэлегацыя на чале з Рыбаковым 14-16 чэрвеня наведае Егіпет

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым наведае 14-16 чэрвеня Егіпет. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама прамысловых прадпрыемстваў.

Як адзначылі ў прэс-службе, адбудуцца беларуска-егіпецкія палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. "Запланаваны таксама сустрэчы Валянціна Рыбакова з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па пытаннях Еўропы, міністрам гандлю, прамысловасці, малога і сярэдняга бізнесу Егіпта, старшынёй Егіпецкага савета ўстойлівага развіцця", - праінфармавалі ў МЗС. У ходзе візіту будуць абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-егіпецкага палітычнага дыялогу, актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, каардынацыі пазіцый краін на міжнароднай арэне.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс