Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Jul 2018

Беларускага пасла ўзнагародзілі венгерскім ордэнам

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі ўдастоены Ордэна Заслуг Венгрыі (Камандорскага крыжа за грамадзянскія заслугі), паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

Прэзідэнт Венгрыі ўзнагародзіў беларускага дыпламата за значны ўклад у развіццё і ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва, палітычных, эканамічных і культурных беларуска-венгерскіх сувязей.

Ордэн Аляксандру Хайноўскаму ўручыў сёння на ўрачыстай цырымоніі ў Будапешце намеснік дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў і гандлю Венгрыі Жолт Чутара.

"Гэта высокая дзяржаўная ўзнагарода - сведчанне блізкіх і дружалюбных адносін паміж краінамі, - адзначыў Аляксандр Хайноўскі. - Разглядаю яе таксама як прызнанне калектыўных намаганняў пасольства Беларусі ў Будапешце з моманту яго стварэння".

Ордэн Заслуг Венгрыі быў заснаваны ў 1922 годзе як вышэйшая ўзнагарода краіны. Ён мае некалькі ступеней. Камандорскі крыж - узнагарода трэцяй ступені, яна прысуджаецца прэзідэнтам за значны ўклад у развіццё адносін Венгрыі з іншымі краінамі, падтрымку венгерскай культуры, навукі і мастацтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі