Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Aug 2017

Беларуска-малдаўскія палітычныя кансультацыі пройдуць у Кішынёве ў лістападзе

Падчас сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ў Малдове11 жніўня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Малдовы пройдуць у Кішынёве ў лістападзе на ўзроўні намеснікаў міністраў. Яны будуць прымеркаваны да 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова. Аб гэтым гаварылася на сустрэчы, якую пасол Беларусі ў Малдове Сяргей Чычук правёў 10 жніўня з намеснікам міністра замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Ліліянам Дарыем, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказалі ў пасольстве Беларусі ў Кішынёве, у ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-малдаўскага ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, магчымасці падтрымкі кандыдатур абедзвюх дзяржаў у выбарныя органы міжнародных арганізацый, а таксама пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі