Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Май 2016

Беларуска-кітайскі навукова-тэхнічны інстытут "Чжун Сінь" адкрыты ў Мінску

24 мая, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Сумесны беларуска-кітайскі навукова-тэхнічны інстытут "Чжун Сінь" адкрыты сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія сімвалічнага адкрыцця адбылася ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў час візіту дэлегацыі правінцыі Шаньдун (КНР) на чале з віцэ-губернатарам Ван Шуцзянам. Удзел у ёй таксама прыняў старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.

Інстытут ствараюць НПЦ па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі і Электронная кампанія горада Ліньі (КНР).

Уладзімір Гусакоў назваў сімвалічным факт адкрыцця сумеснай навуковай установы, адзначыўшы, што ў НАН Беларусі функцыянуюць лабараторыі і цэнтры з удзелам кітайскіх вучоных. "Гэта яркі прыклад цеснага супрацоўніцтва з кітайскімі калегамі. Тым самым нашы эканомікі, навуковы патэнцыял інтэгруюцца", - падкрэсліў ён.

Мэта візіту дэлегацыі правінцыі Шаньдун - правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб перспектыўных напрамках беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі, а таксама падпісанне шэрага дакументаў аб супрацоўніцтве.

Члены дэлегацыі сёння азнаёміліся з экспазіцыяй пастаянна дзеючай выстаўкі НАН Беларусі "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці". У праграме - наведванне навуковых арганізацый НАН Беларусі (НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве, НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве, Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі, Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава НАН Беларусі).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі