Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Кст 2016

Беларуска-іарданскія паліткансультацыі пройдуць 25 кастрычніка ў Амане

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 25 кастрычніка наведае Іарданскае Хашыміцкае Каралеўства ў мэтах правядзення палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Іарданіі. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, паведамляе БЕЛТА.

Парадкам дня кансультацый прадугледжана абмеркаванне ўсяго кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама рэгіянальнай і глабальнай сітуацыі. Іарданскую дэлегацыю ўзначаліць генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў і па справах экспатрыянтаў Найс Зайдан.

Запланаваны таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі з генеральным сакратаром Міністэрства прамысловасці, гандлю і забеспячэння Іарданіі (сустаршынёй міжурадавай беларуска-іарданскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве) Юсефам аль-Шамалі і са старшынёй Гандлёвай палаты Амана Ісой Мурадам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі