Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліп 2018

Беларускі саюз жанчын будзе актыўней вылучаць свае кандыдатуры на кіраўніцкія пасады

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз жанчын будзе актыўней вылучаць свае кандыдатуры на кіраўніцкія пасады. Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Мар'яны Шчоткінай, кіраўнік дзяржавы выступае за больш актыўнае вылучэнне жанчын на кіраўніцкія пасады, "тых, хто сёння жадае працаваць, бачыць сябе ў гэтым". "У нас шмат такіх прадстаўніц", - адзначыла яна.

Старшыня аб'яднання дадала, што кожнай жанчыне хочацца мець моцную сям'ю і добрую работу, бачыць перспектывы свайго развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі