Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Лют 2020

Беларускі дыпламат у ААН назваў неад'емныя фактары для дасягнення міру і згоды ва Украіне

Беларускі дыпламат у ААН назваў неад'емныя фактары для дасягнення міру і згоды ва Украіне
Фота МЗС

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазіцыя Беларусі аб неабходнасці мірнага ўрэгулявання крызісу на паўднёвым усходзе Украіны застаецца нязменнай. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН, прысвечаным сітуацыі ўнутры і вакол Украіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

"Валянцін Рыбакоў пацвердзіў нязменную пазіцыю Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці мірнага ўрэгулявання крызісу на паўднёвым усходзе Украіны. У якасці неад'емных фактараў дасягнення міру і згоды былі названы спыненне насілля, недапушчэнне ўзброеных сутыкненняў і выкананне бакамі без папярэдніх умоў мінскіх дамоўленасцей", - адзначылі ў МЗС.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі звярнуў увагу на актуальнасць ініцыятывы нашай краіны па абмеркаванні шляхоў аднаўлення новага маштабнага міжнароднага дыялогу, накіраванага на пераадоленне існуючых супярэчнасцей ва ўзаемаадносінах паміж дзяржавамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі