Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Стд 2019

Беларусь зробіць усё магчымае для рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей з Суданам - Лукашэнка

Беларусь зробіць усё магчымае для рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей з Суданам - Лукашэнка

1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Судана Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З цеплынёй успамінаю нядаўнюю сустрэчу з вамі ў час вашага візіту ў Мінск, які надаў значны імпульс далейшаму паглыбленню міждзяржаўнага дыялогу і рэалізацыі існуючага патэнцыялу беларуска-суданскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь з вялікай увагай ставіцца да развіцця двухбаковых адносін з Суданам, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы, і зробіць усё магчымае для ажыццяўлення дасягнутых дамоўленасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі