У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Стд 2015

Беларусь завяршыла ўнутраныя працэдуры ратыфікацыі пагадненняў з Бразіліяй і Эквадорам аб адмене віз

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь завяршыла ўнутраныя працэдуры ратыфікацыі пагадненняў з Бразіліяй і Эквадорам аб адмене віз. Тэксты гэтых пагадненняў апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Бразіліі аб адмене віз для кароткатэрміновых паездак ратыфікавана адпаведным законам Беларусі ад 29 снежня 2014 года. У дакуменце гаворыцца, што ўрады дзвюх краін, жадаючы гарантаваць прынцып узаемнасці і забяспечыць бязвізавыя паездкі грамадзян абедзвюх дзяржаў, а таксама для далейшага развіцця дружалюбных адносін і прадаўжэння ўмацавання цесных сувязей дамовіліся, што грамадзяне Беларусі і Бразіліі, якія маюць сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу, могуць уязджаць, выязджаць, ехаць транзітам і знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы ў турыстычных або дзелавых мэтах без віз на працягу перыяду, якi не перавышае 90 дзён у каляндарным годзе з даты першага ўезду. Названы перыяд можа быць прадоўжаны адзін раз на тэрмін да 90 дзён кампетэнтнымі органамі прымаючай дзяржавы.

Таксама пагадненнем прадугледжана, што грамадзяне абедзвюх дзяржаў абавязаны атрымаць неабходную візу ў адпаведнасці з заканадаўствам, калі яны маюць намер знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы на працягу перыяду, які перавышае 90 дзён, ажыццяўляць дзейнасць, што прыносіць даход, уключаючы працоўную, быць задзейнічанымі ў даследаваннях, трэнінгах, вучобе і сацыяльнай рабоце, а таксама ажыццяўляць тэхнічную падтрымку, займацца місіянерскай, рэлігійнай, творчай або любой іншай дзейнасцю.

Дакумент уступіць у сілу праз 90 дзён з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні Беларуссю і Бразіліяй унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для гэтых мэт.

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Эквадора аб узаемнай адмене віз ратыфікавана законам Беларусі ад 29 снежня 2014 года.

Для далейшага развіцця двухбаковых адносін і жадаючы спрасціць узаемныя паездкі грамадзян дзвюх дзяржаў, бакі дамовілся аб тым, што ўладальнікі сапраўдных праязных дакументаў вызваляюцца ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду і транзіту па тэрыторыі дзяржавы іншага боку пры ўмове, што працягласць іх бесперапыннага знаходжання на тэрыторыі гэтай дзяржавы не перасягае 30 дзён з даты іх уезду. Пры гэтым агульная працягласць іх знаходжання не павінна перавышаць 90 дзён на працягу аднаго каляндарнага года.

У пералік дакументаў, неабходных для ўзаемных бязвізавых паездак, для беларусаў увайшлі пашпарт, пасведчанне на вяртанне ў Беларусь, нацыянальнае пасведчанне асобы марака і пасведчанне члена экіпажа паветранага судна, для грамадзян Эквадора - звычайны пашпарт, пасведчанне на вяртанне, спецыяльны пашпарт.

У дакуменце таксама гаворыцца, што грамадзяне, якія маюць намер знаходзіцца бесперапынна на тэрыторыі дзяржавы іншага боку звыш 30 дзён, за выключэннем членаў экіпажаў транспартных сродкаў, што выконваюць міжнародныя перавозкі грузаў і пасажыраў, абавязаны атрымаць візы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Гэта пагадненне ўступіць у сілу праз 30 дзён з дня атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні Беларуссю і Эвадорам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс