Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2025

Беларусь завяршыла юрыдычнае афармленне зместу абноўленай ваеннай палітыкі краіны

Беларусь завяршыла юрыдычнае афармленне зместу абноўленай ваеннай палітыкі краіны
Фота з архiва

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь завяршыла юрыдычнае афармленне зместу абноўленай ваеннай палітыкі краіны. Закон нумар 111-З ад 9 снежня 2025 года "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і абароны" апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Змяненні ўнесены ў тры законы - "Аб абароне", "Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь", "Аб ваенным становішчы" - для прывядзення палажэнняў гэтых дакументаў у адпаведнасць з абноўленай Ваеннай дактрынай Беларусі.

Дакумент уносіць карэктывы ў некаторыя артыкулы законаў. Напрыклад, выкладзены ў новай рэдакцыі артыкул 3 закона "Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь" аб задачах УС.

Таксама, напрыклад, уносяцца карэктывы ў артыкул 4 закона "Аб ваенным становішчы". Закон дапоўнены абставінамі, пад якімі разумеецца нападзенне на Беларусь, а менавіта - "акт узброенай агрэсіі з боку якой-небудзь дзяржавы або кааліцыі дзяржаў, учынены супраць Саюзнай дзяржавы, дзяржавы - члена Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы".

Закон уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі