Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Крс 2016

Беларусь зацікаўлена ў цесным узаемадзеянні з Саветам Еўропы

11 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў арганізацыі цеснага ўзаемадзеяння з Саветам Еўропы. Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках перагавораў з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Балгарыі Даніэлам Мітавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Савет Еўропы - адна з аўтарытэтнейшых еўрапейскіх арганізацый, якая мае значны экспертны патэнцыял у шэрагу галін. Балгарыя на гэтым этапе старшынствуе ў Камітэце міністраў Савета Еўропы. Візіт у Беларусь міністра замежных спраў гэтай краіны сведчыць аб увазе, якую Савет Еўропы ўдзяляе супрацоўніцтву з Беларуссю, і яе ўзаемным інтарэсе да супрацоўніцтва з СЕ, адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі.

"Візіт старшыні Камітэта міністраў Савета Еўропы ў Беларусь з'яўляецца своечасовым і важным. Спадзяёмся, што ён надасць новы імпульс развіццю нашага супрацоўніцтва з СЕ", - сказаў Уладзімір Макей.

У час сустрэчы, паводле яго слоў, абмяркоўваліся ўсе, нават самыя адчувальныя для Савета Еўропы і Беларусі пытанні, у тым ліку пакарання смерцю і ўзаемадзеяння ў сферы правоў чалавека. Уладзімір Макей звярнуў увагу на пазітыўную дынаміку ў адносінах Беларусі і Савета Еўропы. "І наша сумесная задача - захаваць гэту дынаміку", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі