Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Кст 2018

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні прамкааперацыі і інвестсупрацоўніцтва з Азербайджанам

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні прамкааперацыі і інвестсупрацоўніцтва з Азербайджанам

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні прамкааперацыі і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Азербайджанам, а таксама разлічвае на ўмацаванне кантактаў у адукацыі, навуцы і інавацыйнай сферы. Аб гэтым сёння заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна ў час сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджана Актаем Асадавым, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Мар'яна Шчоткіна адзначыла дадатную дынаміку развіцця ўзаемнага гандлю паміж краінамі. "Ёсць добрыя перспектывы для далейшага росту тавараабароту - за кошт пашырэння ўзаемавыгаднай кааперацыі ў прамысловасці, дрэваапрацоўцы, сельскай гаспадарцы, транспартным комплексе, ахове здароўя", - сказала яна. На яе думку, больш актыўна можа развівацца і інвестыцыйнае супрацоўніцтва дзвюх краін. "Мы адкрыты для прапаноў азербайджанскіх інвестараў і гатовы ісці насустрач для паспяховай рэалізацыі праектаў у Беларусі", - падкрэсліла віцэ-спікер.

Асаблівая ўвага ў час перагавораў удзелена ролі парламенцкага вымярэння ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва. Актай Асадаў зрабіў акцэнт на эфектыўным партнёрстве парламентарыяў дзвюх краін. Створаны і актыўна працуюць міжпарламенцкія групы дружбы. "Узаемадзеянне паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Мілі Меджлісам Азербайджана служыць прыкладам эфектыўнай работы ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва", - перакананы ён. Спікер падкрэсліў, што Азербайджан цэніць узаемаразуменне, падтрымку і паспяховыя вынікі міжпарламенцкага дыялогу, паколькі гэта важны складнік агульнага высокага ўзроўню стратэгічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў розных галінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі