Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Чэр 2026

Беларусь заклікала Савет Бяспекі ААН даць вычарпальную ацэнку атацы на беларускі аўтобус з дзецьмі

Беларусь заклікала Савет Бяспекі ААН даць вычарпальную ацэнку атацы на беларускі аўтобус з дзецьмі
Валянцін Рыбакоў. Скрыншот відэа ААН

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае міжнародную супольнасць безагаворачна асудзіць атаку на беларускі аўтобус з дзецьмі. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў на тэрміновым пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, скліканым у сувязі з атакай беспілотніка на аўтобус з беларускімі грамадзянамі ў Бранскай вобласці Расіі, паведамляе БЕЛТА.

"Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае і заклікае міжнародную супольнасць безагаворачна асудзіць гэты бесчалавечны тэрарыстычны акт, якому няма і не можа быць ніякага апраўдання. Мы заклікаем Савет Бяспекі ААН даць усёабдымную, вычарпальную ацэнку гэтаму злачынству", - сказаў Валянцін Рыбакоў.

Ён расказаў, што Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу ў сувязі з атакай. Нападзенне на аўтобус з дзецьмі кваліфікавана як тэрарыстычны акт. Следчы камітэт Беларусі праводзіць расследаванне, у ходзе якога ўстанаўліваюцца і будуць старанна прааналізаваны ўсе акалічнасці і падрабязнасці здарэння.

"Украіна адразу ж заявіла аб невінаватасці ў атацы на аўтобус. Сёння ў нас ёсць доказы таго, каб адказна заявіць: атака на беларускі аўтобус была ўчынена ўдарным беспілотным лятальным апаратам украінскай вытворчасці. Гэты БПЛА належыць да тыпу Darts, аснашчаны паражаючымі элементамі. Ён мае баявую частку з масай выбуховага рэчыва каля 1200 г у тратылавым эквіваленце. Такія беспілотнікі з'яўляюцца распрацоўкай украінскай групы інжынераў "Стальныя шэршні" і выкарыстоўваюць тэхналогію кіравання FPV", - звярнуў увагу дыпламат.

Паводле яго слоў, у час агляду месца здарэння былі канфіскаваны аб'екты з маркіроўкамі на ўкраінскай мове. Сярод іх - блок кіравання дэтанатарам, выраблены на заводзе ў горадзе Шостка Сумскай вобласці. Сам дэтанатар, а таксама акумулятарная батарэя з'яўляюцца кампанентамі, вырабленымі ва Украіне.

Беспілотнікі гэтага тыпу выпускаюцца на розных украінскіх прадпрыемствах, у тым ліку ў саматужных умовах. Кошт вытворчасці складае каля $1 тыс. Асноўнымі эксплуатантамі гэтай сістэмы з украінскага боку з'яўляюцца падраздзяленні Галоўнага ўпраўлення разведкі, Службы бяспекі Украіны і розныя часткі Узброеных сіл Украіны.

"Той, хто ўчыніў удар па беларускім аўтобусе, дзейнічаў наўмысна і правакацыйна. Такія дзеянні свядома накіраваны на эскалацыю канфлікту і ўцягванне Беларусі ва ўзброены канфлікт паміж Расіяй і Украінай. Гэта спроба стварыць прычыну для таго, каб сутыкнуць Беларусь з Украінай і ўцягнуць нашу краіну ў вайну. Цана гэтых дзеянняў - на жаль, жыццё і здароўе грамадзян Беларусі", - падкрэсліў Валянцін Рыбакоў.

Ён прывёў словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што "калі нехта правакуе і спрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну, гэта дрэнна павернецца тым, хто спрабуе гэта зрабіць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі