Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Крс 2018

Беларусь заклікала міжнародныя арганізацыі да актыўнага ўзаемадзеяння па чарнобыльскай праблематыцы

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас на пасяджэнні міжустаноўскай групы ААН па Чарнобылі ў штаб-кватэры ПРААН у Нью-Ёрку заклікаў міжнародныя арганізацыі да больш актыўнага ўключэння ў праектную дзейнасць на гэтым напрамку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Андрэй Дапкюнас адзначыў неабходнасць забеспячэння ўстойлівага развіцця ў пацярпелых рэгіёнах і прадставіў прапановы Беларусі па напаўненні далейшага міжнароднага супрацоўніцтва па чарнобыльскіх пытаннях з удзелам арганізацый сістэмы ААН і зацікаўленых дзяржаў. Паводле слоў дыпламата, МАГАТЭ - адзіная міжнародная арганізацыя, якая цяпер аказвае тэхнічную дапамогу Беларусі па чарнобыльскай праблематыцы. У сувязі з гэтым ён заклікаў Сусветную арганізацыю аховы здароўя, Харчовую і сельскагаспадарчую арганізацыю ААН і Дзіцячы фонд ААН да больш актыўнага ўключэння ў праектную дзейнасць на гэтым напрамку.

Намеснік міністра праінфармаваў аб мерах, якія прымаюцца беларускім бокам для сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых рэгіёнаў, адзначыўшы набыты Беларуссю ўнікальны вопыт у гэтай сферы і гатоўнасць дзяліцца ім.

Мерапрыемства было арганізавана ПРААН па ініцыятыве Беларусі. На ім абмеркавалі рэалізацыю рэзалюцыі Генасамблеі ААН "Доўгатэрміновыя наступствы чарнобыльскай катастрофы", якая была падрыхтавана дэлегацыяй Беларусі і прынята ў снежні 2016 года. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі вынікі міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва за апошні год і абмеркавалі прапановы па арганізацыі далейшага ўзаемадзеяння ў гэтай галіне ў адпаведнасці з чарнобыльскай рэзалюцыяй.

У Нью-Ёрку Андрэй Дапкюнас таксама сустрэўся з адміністратарам ПРААН Ахімам Штайнерам. Бакі абмеркавалі вынікі першага рэгіянальнага форуму каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця, які прайшоў у Мінску ў лютым, і дамовіліся прадоўжыць сумесныя намаганні па выкананні Беларуссю мэт устойлівага развіцця.

ПРААН функцыянуе ў Беларусі з 1992 года. Цяпер дзейнічае пятая краінавая праграма ПРААН для Беларусі на перыяд 2016-2020 гг. з агульным аб'ёмам фінансавання $82 млн. У 2017 годзе памер асвоеных сродкаў для рэалізацыі праектаў тэхнічнай дапамогі па лініі ПРААН склаў $9,25 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі