Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Крс 2020

Беларусь заклікала ЕС аператыўна завяршыць працэдуру ўступлення ў сілу візавага пагаднення

Беларусь заклікала ЕС аператыўна завяршыць працэдуру ўступлення ў сілу візавага пагаднення
Фота з архiва

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі, высокім прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. Субяседнікі абмеркавалі развіццё адносін паміж Беларуссю і ЕС, уключаючы сумеснае рэагаванне на наступствы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Дыпламаты абмяняліся думкамі аб перспектывах нарошчвання гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Уладзімір Макей заклікаў ЕС аператыўна завяршыць працэдуру ўступлення ў сілу двухбаковых пагадненняў аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі. Бакі абмеркавалі перспектывы падпісання Прыярытэтаў партнёрства паміж Беларуссю і ЕС, а таксама супрацоўніцтва на пляцоўцы "Усходняга партнёрства", уключаючы падрыхтоўку міністэрскай сустрэчы і саміту "Усходняга партнёрства".

"Жазэп Барэль праінфармаваў, што ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй яго візіт у Беларусь, які планаваўся на канец красавіка, адкладваецца. Субяседнікі дамовіліся ўзгадніць новыя даты візіту на больш познім этапе", - дадалі ў МЗС.

У сваю чаргу ў прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Беларусі нагадалі, што ў ЕС быў створаны пакет падтрымкі для шасці краін "Усходняга партнёрства" на агульную суму 80 млн еўра для неадкладных патрэб у сектары аховы здароўя і 883 мільёны еўра для кароткатэрміновых патрэб у сацыяльна-эканамічнай сферы. "З гэтай падтрымкі Беларусь атрымае больш за 60 млн еўра", - адзначылі ў дыпмісіі.

Намеснік старшыні Еўракамісіі заявіў аб сваёй прыхільнасці да заключэння Прыярытэтаў партнёрства з Беларуссю. "Ён абмеркаваў з міністрам замежных спраў прыхільнасць Беларусі да прадаўжэння дыялогу па правах чалавека і дэмакратыі, а таксама актыўны ўдзел краіны ва "Усходнім партнёрстве" і яе канструктыўную ролю ў рэгіёне", - паведамілі ў прадстаўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі