Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Кст 2017

Беларусь заклікае краіны СНД больш увагі ўдзяляць эканамічнаму складніку Садружнасці

10 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларускі бок на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін СНД заклікаў больш увагі ўдзяляць эканамічнаму складніку Садружнасці. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей па выніках пасяджэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўнай тэмай у парадку дня пасяджэння стала ўдасканаленне дзейнасці СНД, адаптацыя Садружнасці да сучасных рэалій. "Так, нейкія рэчы робяцца, але, на жаль, часам мы больш увагі ўдзяляем арганізацыйна-тэхнічным момантам. Таму мы заклікалі калег займацца рэальнай справай, больш увагі ўдзяляць эканамічнаму складніку СНД, што з'яўляецца абсалютным прыярытэтам для ўсіх дзяржаў-удзельніц", - сказаў Уладзімір Макей.

Беларускі бок выступіў за больш хуткае завяршэнне работы над пагадненнем аб стварэнні зоны свабоднага гандлю ў сферы паслуг і дакументамі, якія ствараюць адзіную сістэму дзяржаўных закупак. "Наша меркаванне падтрымалі і прадстаўнікі іншых дзяржаў. У наступны перыяд мы ўдзелім асаблівую ўвагу пытанням эканамічнага напаўнення дзейнасці СНД", - адзначыў міністр.

Разглядаўся ў час пасяджэння гуманітарны парадак дня, у тым ліку ўзаемадзеянне ў сферах маладзёжнай палітыкі, спорту і турызму. Важныя рашэнні прыняты па супрацоўніцтве ў барацьбе з карупцыяй і тэрарызмам.

Дыпламаты абмеркавалі таксама пытанні квотнага размеркавання пасад паміж рознымі дзяржавамі. У кантэксце адаптацыі СНД да сучасных рэалій было прынята рашэнне аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў паміж саветамі кіраўнікоў дзяржаў, кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі