Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Кст 2015

Беларусь заклікае ААН актыўна процідзейнічаць спробам палітызацыі правоў чалавека

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае ААН актыўна процідзейнічаць спробам палітызацыі правоў чалавека, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларуская дэлегацыя на 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН прыняла ўдзел у інтэрактыўным дыялогу з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека. У час мерапрыемства начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Алег Ермаловіч заклікаў Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека (УВКПЧ) актыўна процідзейнічаць спробам палітызацыі правоў чалавека і паслядоўна ўмацоўваць прынцыпы дыялогу і супрацоўніцтва ў гэтай галіне.

Алег Ермаловіч таксама праінфармаваў удзельнікаў дыскусіі аб падыходах Беларусі да праваабарончай тэматыкі. Ён прыцягнуў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства да нядаўняй сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, калі адбылося канструктыўнае абмеркаванне канкрэтных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Упраўлення Вярхоўнага камісара.

Беларускі дыпламат выказаў удзячнасць Вярхоўнаму камісару за рэалізацыю УВКПЧ разам з Беларуссю шэрага праектаў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва паміж беларускімі дзяржаўнымі органамі, міжнароднымі арганізацыямі і грамадзянскай супольнасцю ў мэтах заахвочвання правоў чалавека. Прадстаўнік Беларусі выказаў надзею на далейшае канструктыўнае ўзаемадзеянне з Упраўленнем Вярхоўнага камісара, у тым ліку ў кантэксце рэалізацыі краінавых праграм ПРААН/ЮНФПА і ЮНІСЕФ для Беларусі на перыяд да 2020 года, якія з'яўляюцца эфектыўным механізмам абароны і заахвочвання правоў чалавека.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі