Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Jun 2015

Беларусь заявіць аб важнасці выканання мінскіх дамоўленасцей па Украіне на сесіі ПА АБСЕ ў Хельсінкі

26 чэрвеня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Беларусь заявіць аб важнасці выканання мінскіх дамоўленасцей па Украіне на сесіі ПА АБСЕ ў Хельсінкі, якая пройдзе з 5 па 9 ліпеня. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Каменціруючы той факт, што ў праекце рэзалюцыі, якая можа быць прынята на сесіі ПА АБСЕ ў Хельсінкі, гаворыцца аб важнасці выканання мінскіх дамоўленасцей па ўкраінскім крызісе і недапушчальнасці іх парушэння, Віктар Гумінскі адзначыў: "Мы не проста будзем падтрымліваць гэта. Мы будзем нашу пазіцыю агучваць, каб гэта 24-я сесія ПА АБСЕ не аддаляла нас адзін ад аднаго, перш за ўсё Расію і Украіну, а каб зрабіць крокі па збліжэнні, каб працаваць у напрамку выканання мінскіх дамоўленасцей, каб парламентарыі сталі таксама асновай, як палітыкі, для выканання абавязацельстваў па мінскіх пагадненнях. І мы будзем уносіць адпаведную прапанову".

У праекце рэзалюцыі таксама прапануецца асудзіць дзеянні Расіі адносна Крыма. Паводле слоў Віктара Гумінскага, беларускі бок не збіраецца падтрымліваць такую прапанову. "Мы будзем прытрымлівацца ў фарватары нашай агульнай пазіцыі па гэтым пытанні. Мы па гэтым пытанні не галасавалі ў ААН, не галасавалі на "Усходнім партнёрстве" (на Рыжскім саміце. - Заўвага БЕЛТА). Мы заявілі, што мы не можам за гэты пункт галасаваць", - сказаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі