Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Стд 2016

Беларусь хоча заключыць з ЕС новае пагадненне для развіцця адносін

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь хоча заключыць з ЕС новае пагадненне для развіцця адносін. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

"Мы павінны дабіцца таго, каб пачаць выбудоўваць адносіны з Еўрасаюзам у будучым на аснове новага дакумента паміж Беларуссю і ЕС. Сёння мы развіваем наша супрацоўніцтва на аснове тых пагадненняў, якія былі заключаны паміж СССР і Еўрапейскім эканамічным супольніцтвам", - растлумачыў Уладзімір Макей.

Міністр нагадаў, што Беларусь заўсёды выступала за раўнапраўны і паўнацэнны дыялог з заходнімі партнёрамі - ЕС і ЗША. Канчатковым захадам пры гэтым павінна стаць поўная адмена абмежавальных мер, што вывела б супрацоўніцтва на зусім новы ўзровень. "Ніякіх новых умоў для адмены санкцый быць не павінна", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі