Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Apr 2017

Беларусь выступіла ў ААН за пашырэнне традыцыйнага кола партнёраў для дасягнення Мэт устойлівага развіцця

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў у час удзелу ў форуме Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН (ЭКАСАС) выступіў за пашырэнне традыцыйнага кола партнёраў для дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі адзначыў важную ролю партнёрства ў вырашэнні розных пытанняў, у тым ліку для выканання новага парадку дня ў галіне развіцця. Валянцін Рыбакоў выступіў за неабходнасць пашырэння традыцыйнага кола партнёраў (дзяржавы, міжнародныя арганізацыі, грамадзянская супольнасць) за кошт прыцягнення прыватнага сектара, СМІ, акадэмічных колаў, рэлігійных і маладзёжных арганізацый", - расказалі ў ведамстве.

Беларускі дыпламат падзяліўся вопытам Беларусі ў паспяховым стварэнні ў ААН глабальнага партнёрства па барацьбе з гандлем людзьмі, а таксама па абароне інтарэсаў традыцыйнай сям'і і падтрымкі краін з сярэднім узроўнем даходу. Падкрэслена, што шляхам падтрымкі малых партнёрстваў па розных пытаннях можна дасягнуць паспяховага вырашэння праблем на глабальным узроўні.

Эканамічны і сацыяльны савет ААН праводзіць форумы па партнёрстве штогод у мэтах аб'яднання намаганняў дзяржаў, грамадзянскай супольнасці, міжнародных арганізацый, прыватнага сектара ў вырашэнні надзённых пытанняў сучаснасці. Форум 2017 года прысвечаны пошуку шляхоў пашырэння розных партнёрстваў у вырашэнні глабальных выклікаў у кантэксце выканання Мэт устойлівага развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі