Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Sep 2015

Беларусь выступае за захаванне ўніверсальнага характару дзейнасці ЮНКТАД

17 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь выступае за захаванне ўніверсальнага характару дзейнасці ЮНКТАД. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта пазіцыя Беларусі будзе агучана ў ходзе 62-й сесіі Савета па гандлі і развіцці Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД), якая 14-25 верасня праходзіць у Жэневе. У час сесіі Беларусь прынцыпова выступае за захаванне мандата ЮНКТАД, максімальнае выкарыстанне ўнікальнай інфармацыйнай базы гэтай структуры і яе аналітычных напрацовак. Адным з прыярытэтаў у дзейнасці ЮНКТАД Беларусь лічыць рэфармаванне міжнароднага інвестыцыйнага рэжыму, забеспячэнне кансалідацыі і больш сістэмнай работы сусветнай супольнасці па выпрацоўцы і імплементацыі міжнародных інвестыцыйных правіл.

Беларусь станоўча ацэньвае работу ЮНКТАД у галіне тэхнічнага супрацоўніцтва з улікам шэрага рэалізаваных у краіне і рэгіёне праектаў тэхнічнай дапамогі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі