У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Ліп 2018

Беларусь выступае за развіццё супрацоўніцтва з органамі юстыцыі ЕС у барацьбе з карупцыяй

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за развіццё супрацоўніцтва з органамі юстыцыі Еўрапейскага саюза ў барацьбе з карупцыяй, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінюста па выніках сустрэчы міністраў юстыцыі дзяржаў ЕС і краін - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства", якая прайшла ў аўстрыйскім Інсбруку.

Ключавая тэма мерапрыемства датычылася ўмацавання вяршэнства права і мінімізацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць узнікненню карупцыі. У сувязі з гэтым удзельнікі абмеркавалі заканадаўчыя і практычныя меры па захаванні вяршэнства права ў ходзе барацьбы з карупцыяй. Першы намеснік міністра юстыцыі Беларусі Сяргей Задзіран адзначыў важнасць комплекснай работы, накіраванай у тым ліку на прафілактыку карупцыі. Паводле яго слоў, неабходна развіццё пастаянных каналаў міжнароднага ўзаемадзеяння паміж органамі юстыцыі пры вырашэнні пытанняў у гэтай сферы.

Сустрэча арганізавана пры садзейнічанні прававога ведамства Аўстрыі ў рамках старшынства гэтай краіны ў Савеце Еўрапейскага саюза. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Еўрапейскі камісар па бяспецы Джуліян Кінг і некаторыя прадстаўнікі органаў ЕС, чыя дзейнасць звязана з пытаннямі юстыцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс