Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Oct 2022

Беларусь высока цэніць уклад УВКБ у сумесную міжнародную работу па забеспячэнні правоў бежанцаў - Бельская

Беларусь высока цэніць уклад УВКБ у сумесную міжнародную работу па забеспячэнні правоў бежанцаў - Бельская
Фота з архiва

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская выступіла на 73-й сесіі Выканаўчага камітэта УВКБ ААН. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускім Прадстаўніцтве ў Жэневе.

"Беларусь высока цэніць намаганні і ўклад УВКБ у сумесную міжнародную работу па забеспячэнні правоў бежанцаў і абароне людзей, якія апынуліся ў вельмі неабароненым становішчы, - сказала Ларыса Бельская. - На жаль, сучасная сітуацыя ў многіх рэгіёнах свету не садзейнічае скарачэнню колькасці людзей, якія вымушаны перамяшчацца праз міжнародныя граніцы, баючыся за свае жыцці, а таксама ў пошуках адэкватных умоў пражывання і будучыні сваіх дзяцей. Прычыны гэтага крыюцца ў войнах і канфліктах, стыхійных бедствах і змяненнях клімату, усё большай няроўнасці паміж глабальным Поўднем і Поўначчу".

На думку Ларысы Бельскай, усё гэта не толькі перашкаджае ўстойліваму развіццю, але і вымушае вялікую колькасць людзей пакідаць свае краіны, свае дамы.

"Не ўстараніўшы першапрычын, мы ніколі не вырашым і праблему бежанцаў, - выказала перакананасць пастаянны прадстаўнік Беларусі. - Менавіта таму ўжо больш за пяць гадоў Беларусь падтрымлівае ініцыятыву аб правядзенні глабальнага дыялогу па бяспецы, у рамках якога дзяржавы і, перш за ўсё, вялікія дзяржавы маглі б прыйсці да згоды адносна пабудовы канструктыўных міжнародных адносін".

Ларыса Бельская падкрэсліла, што глабальнае пагаршэнне сітуацыі з харчовай бяспекай, асабліва ў краінах, якія сталі на шлях развіцця, з'яўляецца фактарам, што садзейнічае росту колькасці бежанцаў. На праблемы харчовай бяспекі негатыўна ўплывае і палітыка санкцый, якая ўсё шырэй выкарыстоўваецца як палітычны інструмент міждзяржаўных адносін шэрагам развітых краін.

Таксама не садзейнічае вырашэнню праблем бежанцаў аднабаковае спыненне па палітычных матывах шматгадовага эфектыўнага супрацоўніцтва паміж профільнымі ведамствамі суседніх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі