Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Feb 2016

Беларусь выказала спачуванні ў сувязі з чыгуначнай катастрофай у Германіі

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выказала спачуванні ў сувязі c чыгуначнай катастрофай у Германіі. Адпаведная заява распаўсюджана сёння прэс-службай знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"У Рэспубліцы Беларусь узрушаны чыгуначнай катастрофай, якая адбылася 9 лютага каля Бад-Айблінга, - гаворыцца ў заяве. - МЗС Беларусі выказвае глыбокія спачуванні і словы шчырай падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення шматлікім пацярпелым у выніку гэтага жудаснага здарэння".

Аварыя адбылася раніцай 9 лютага ў цяжкадаступнай мясцовасці на поўдні Германіі - у раёне курорта Бад-Айблінг у Баварыі. Два прыгарадныя пасажырскія поезды сутыкнуліся на поўным хаду. Адзін з паяздоў сышоў у выніку крушэння з рэек, некалькі яго вагонаў перавярнуліся. Абодва саставы ішлі са скорасцю прыкладна 100 км/гадз.

Паводле афіцыйных даных, машыністы абодвух саставаў не бачылі поезд, які ішоў насустрач, паколькі сутыкненне адбылося ў месцы, дзе чыгуначныя шляхі паварочваюць. Таму саставы не зніжалі скорасць перад сутыкненнем.

Паводле даных мясцовай паліцыі, не менш як 10 чалавек загінулі, у тым ліку абодва машыністы. Каля сотні пасажыраў атрымалі траўмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі