Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Крс 2016

Беларусь выбрана ў органы Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выбрана ў склад шэрага органаў Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН (ЭКАСАС), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

На арганізацыйнай сесіі ЭКАСАС 5 красавіка Беларусь шляхам акламацыі была выбрана ў склад Статыстычнай камісіі ААН (на перыяд 2017-2020 гадоў), Выканаўчага савета Структуры ААН па пытаннях гендарнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцей жанчын - "ААН - Жанчыны" (2017-2019 гады) і Праграмнага каардынацыйнага савета па ВІЧ/СНІД (2017-2019 гады).

ЭКАСАС займае цэнтральнае месца ў дзейнасці сістэмы ААН па пашырэнні ўсіх трох аспектаў ўстойлівага развіцця - эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага. Савет уяўляе сабой цэнтральную платформу, якая садзейнічае вядзенню дыскусій і развіццю інавацыйнага мыслення, дасягненню кансэнсусу адносна далейшых напрамкаў дзейнасці, а таксама каардынацыі намаганняў па дасягненні ўзгодненых на міжнародным узроўні мэт. Ён таксама адказвае за ажыццяўленне далейшай дзейнасці па выніках буйных канферэнцый і сустрэч на вышэйшым узроўні ААН.

Савет быў заснаваны ў 1945 годзе Статутам ААН у якасці аднаго з шасці галоўных органаў арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі