У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Чэр 2017

Беларусь вітае захаванне прыярытэтнай увагі МАГАТЭ бяспечнаму развіццю ядзернай энергетыкі

12 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. З удзелам Беларусі ў штаб-кватэры Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) у Вене 12 чэрвеня пачала работу чарговая сесія Савета кіраўнікоў агенцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае кіраўнік ад краіны, намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў. У час сесіі разглядаюцца праекты асноўных штогадовых дакладаў МАГАТЭ, у прыватнасці, гадавога даклада за 2016 год, даклада аб тэхнічным супрацоўніцтве, даклада аб ажыццяўленні гарантый, праекты праграмы і бюджэту агенцтва на 2018-2019 гады, пытанні падрыхтоўкі да маючай адбыцца 61-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ, а таксама іншыя аспекты аператыўнай дзейнасці агенцтва.

Прадстаўнік Беларусі прыняў удзел у дыскусіі па праекце гадавога даклада МАГАТЭ за 2016 год. Валянцін Рыбакоў адзначыў усё больш шырокі спектр дзейнасці агенцтва па садзейнічанні дзяржавам-членам у дасягненні мэт устойлівага развіцця. Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі вітаў захаванне прыярытэтнай увагі з боку МАГАТЭ пытанням бяспечнага развіцця ядзернай энергетыкі, а таксама праінфармаваў удзельнікаў дыскусіі аб правядзенні ў Беларусі ў 2016-2017 гадах ацэначных місій МАГАТЭ.

Прадстаўнік Беларусі выступіў таксама ад імя дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі па пытанні ўмацавання тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ. Валянцін Рыбакоў адзначыў поспехі агенцтва ў кансалідацыі ведаў і экспертызы ў мэтах стварэння ў дзяржавах - членах МАГАТЭ тэхнічнага і кадравага патэнцыялу і развіцця надзейнай інфраструктуры для асваення і развіцця ядзерных тэхналогій, уключаючы ядзерную энергетыку. Ён спыніўся на канкрэтных прыкладах паспяховай рэалізацыі праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ, у тым ліку праектах па развіцці нацыянальных ядзерна-энергетычных інфраструктур.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс