У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Лют 2018

Беларусь вельмі зацікаўлена ў хутчэйшым вырашэнні канфлікту ва Украіне - Лукашэнка

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вельмі зацікаўлена ў хутчэйшым вырашэнні канфлікту ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў тым, каб гэты канфлікт або вайна (не ведаю, хто як гэта называе), каб гэта ўсё хутчэй скончылася, спынілася", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што наступствы гэтых падзей адбіваюцца і на Беларусі. "Мы зазналі гора, што ні дай бог", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусь за час канфлікту, толькі паводле афіцыйных даных, прыбыло каля 160 тыс. украінцаў. У той жа час еўрапейскія краіны не хочуць прымаць такую колькасць бежанцаў і ўводзяць розныя квоты.

"Я прадаставіў усім роўныя ўмовы з беларусамі, гэта значыць бясплатную медыцынскую ахову здароўя, бясплатную адукацыю, дзіцячыя сады і іншае, камунальныя паслугі і ўсё, як у Беларусі. Вы думаеце, нам танна гэта абышлося? Не. Але людзі трапілі ў бяду", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пасля абвастрэння сітуацыі ва Украіне ў Беларусь хлынуў паток зброі, заўважыў ён. "Калі нехта думае, што гэта жарты або прымаўкі, вы памыляецеся", - сказаў Прэзідэнт. Пасля гэтага было прынята рашэнне ўзмацніць кантроль на беларуска-ўкраінскай граніцы. "Я мог бы гэта рабіць 10-12 гадоў, а мне трэба за тры гады гэта зрабіць, каб перакрыць граніцу, - праблема. А тое, што сюды хлынула зброя, - гэта ўжо вельмі вялікая праблема, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - І потым, гэта ж і палітычнае, і дыпламатычнае, і іншае ўздзеянне на нашу краіну (вы ж уяўляеце, што там сёння ва Украіне робіцца), а як ад гэтага адгарадзіцца ў эпоху глабальнага інтэрнэту?"

"Таму мы вельмі зацікаўлены ў тым, каб гэты пажар прытушыць, - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - І потым, б'юцца нашы браты. Вайна ідзе, брат супраць брата пайшоў. Ці ж гэта нармальна? Я на гэта спакойна глядзець не магу. Таму гэта трэба заканчваць, ніякаму грамадству гэта не трэба".

З іншага боку, Прэзідэнт заўважыў, што асобным дзяржавам канфлікт ва Украіне выгадны. "Яны будуць пастаянна раздуваць гэты канфлікт, каб было горача ў Расіі і Беларусі. Нам трэба разумна зрабіць і спыніць гэты канфлікт. Вось, што галоўнае", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс